Хамі́нскае — возера ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці, за 6 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Лоеў, каля вёскі Хамінка, на правабярэжнай пойме ракі Сож.
Апісанне Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 6,75 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 14 км.
Катлавіна — старыца вузкай петлепадобнай формы. Берагі вышынёй да 2 м, задзернаваныя, пад хмызняком, на поўначы часткова пад лесам. Зарастае. На захадзе возера агібае стромкі карэнны бераг Сажа вышынёй 4 м. На ўсходзе ў разводдзе ручаём злучаецца з Сажом.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Лоеўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа