Ковенскі тэхналагічны ўніверсітэт (, у 1951—1990 гадах — Ковенскі політэхнічны інстытут, , у 1974—1989 гадах насіў імя Антанаса Снечкуса) — тэхнічны ўніверсітэт у Коўне (Літва), адзін з найбуйнейшых тэхнічных універсітэтаў у краінах Прыбалтыкі.

Гісторыя Ковенскі тэхналагічны ўніверсітэт адлічвае сваю гісторыю з 1922 года, калі ў Коўне быў заснаваны Літоўскі ўніверсітэт, у 1930 годзе пераназваны ва ўніверсітэт Вітаўта Вялікага, у якім меліся факультэты тэалогіі, гуманітарных навук, правы, матэматычных і прыродазнаўчых навук, медыцыны, тэхнікі. Узімку 1940 года ў Вільню пераводзяцца факультэты гуманітарных навук і права, улетку таго ж года — матэматычных і прыродазнаўчых навук. З 1944 года ў Ковенскім універсітэце, як ён называецца з 1940 года, дзейнічаюць гісторыка-філалагічны, медыцынскі, будаўнічы і тэхналагічны факультэты. У 1949 годзе першы з іх быў зачынены, а з 31 кастрычніка 1950 года другі быў ператвораны ў Ковенскі медыцынскі інстытут, а два апошнія — у Ковенскі політэхнічны інстытут, які пачаў працу ў 1951 годзе. У кастрычніку 1990 года Вярхоўны савет Літвы пастанавіў пераўтварыць Ковенскі політэхнічны інстытут у Ковенскі тэхналагічны ўніверсітэт.

Крыніцы

Катэгорыя:Універсітэты Літвы Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Літвы Катэгорыя:З’явіліся ў 1950 годзе Катэгорыя:Коўна