Колпіна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 11 км на поўдзень ад горада Полацк, за 0,5 км на захад ад вёскі Міжлессе, у басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,36 км, найбольшая шырыня 0,19 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, зверху парослыя лесам. Вакол возера забалочаны выган (шырыня 50—170 м). На поўдні выцякае ручай у возера Суя. Возера істотна зарастае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна