Салідарныя з Беларуссю () — назва і лозунг шэрагу канцэртаў, праведзеных польскай грамадскай арганізацыяй Ініцыятыва «Вольная Беларусь» у Варшаве на Замкавай плошчы. На канцэртах выступаюць польскія і беларускія музыкі (Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Кулінковіч, Руся і інш.), а таксама прамаўляюць беларускія апазіцыйныя палітыкі і культурныя дзеячы (напрыклад, Зміцер Колас) і дэманструюцца відэахронікі з Беларусі.

Гісторыя Першы канцэрт быў праведзены 12 сакавіка 2006 г. напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Другі канцэрт быў праведзены 25 сакавіка 2007 года на 89-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. На ім беларускія і польскія музыкі выконвалі песні Боба Марлі па-англійску. Трэці канцэрт адбыўся 30 сакавіка 2008 года. Асноўны лозунг акцыі: «беларуская мова — мова беларусаў»http://www.euroradio.fm/by/421/listentous/14865/. Гэты канцэрт транслявалі ў жывым эфіры польскі тэлеканал TVP Info і беларускі канал Белсат, а ў запісе — польскі TVP2. На хвалях радыё яго маглі пачуць слухачы Радыё Рацыя. Падчас канцэрту збіраліся грошы на падтрымку зачыненага беларускімі ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа ў Мінску.

2011 год — Пачуй нас! У 2011 годзе імпрэза распаўсюдзілася на іншыя гарады, як польскія, так і замежныя. Лозунг канцэрта ў гэтым годзе быў «Пачуй нас!».

Польшча

Галоўны канцэрт адбыўся на плошчы Дэфляд у Варшаве а 18:30. Выступалі тры беларускія гурты (Крама, Рэха, Vinsent) і тры польскія (Akurat, Януш Сташэўскі i Maleo Reggae Rockers)Usłysz Białoruś: w niedzielę wielki koncert. Вядучым канцэрта быў Роберт ЛяшчыньскіDodali otuchy pod Pałacem. Solidarni z Białorusią. Крыху раней у той самы дзень праводзілася гарадская гульня, падчас якой удзельнікі маглі адчуць сябе прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Падчас конкурсаў стваралася ілюзія рэалій барацьбы з дыктатурай, такіх як: расклейванне плакатаў, тайнае разношванне ўлётак, пазбяганне агентаў і міліцыі, карыстанне тэлефонам, які падслухоўваецца.

У Беластоку 26 сакавіка а 17.00 у клубе «Loft» адбыўся канцэрт, на якім выступілі чатыры мясцовыя гурты (Miejski Klub Przyjaciół Chilloutu, Scrapped Culture, Blow Art i The Greed), а таксама беларускі гурт Relikt. Імпрэзе папярэднічаў «Марш вольнасці», які распачаўся каля помніка Юзафу Пілсудскаму за паўгадзіны перад канцэртамKoncert « Solidarni z Białorusią» po raz pierwszy w Białymstoku. Яго арганізатарамі былі таварыства «Маладыя дэмакраты» і Моладзевая гарадcкая Рада ў Беластоку. Удзельнікі (каля 20 маладых людзей) патрабавалі ад уладаў Беларусі вызвалення вязняў і спынення палітычных рэпрэсійW Białymstoku odbyła się akcja Solidarni z Białorusią.

У Гданьску 26 сакавіка а 13:30 у тэатры «Акно» адбыўся міні-канцэрт беларускага гурта «Рэха». Папярэднічала імпрэзе дэманстрацыя каля Доўгага таргу, якая падтрымлівала змаганне з беларускім рэжымам. Арганізатарамі мерапрыемства былі студэнты з Беларусі, якія навучаюцца ў Труймясце, навуковае таварыства UG «Мазаіка», бюро «Гданьск і Метраполія Еўрапейская сталіца культуры 2016 — кандыдат», а таксама дзеючае ў Сопаце Беларускае культурнае таварыства «Хатка»Solidarnie z Białorusią.

У Катавіцах 27 сакавіка а 18 гадзіне на вуліцы Мар’яцкай адбыўся канцэрт, на якім выступілі тры польскія гурты: Cała Góra Barwinków, Leniwiec i Radical Garaża, а таксама беларускі гурт з Полацка — Indra. Канцэрт пачаўся з уступнага слова еўрапарламентарыя д-ра Марка Мігальскага, які выразіў падтрымку для падобных ініцыятыў. Таксама выступіў Эдуард Гладышаў, беларускі студэнт і апазіцыянер з Кракава, які распавёў аб парушэнні правоў чалавека і асноваў дэмакратыі ў Беларусі. На канцэрт прыйшлі некалькі соцень чалавек рознага ўзросту, сярод якіх былі і беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Катавіцах. Арганізатарам мерапрыемства было таварыства Праект Сілезія, а суарганізатарамі — Бюро дэпутата Еўрапейскага парламента д-ра Марка Мігальскага і горад Катавіцы«Solidarni z Białorusią» po raz pierwszy w KatowicachKoncert Solidarni z Białorusią .

У Кельцах 25 i 26 сакавіка ад поўдня да вечара ў клубе Woor на плошчы Свабоды адбываліся «Дні салідарнасці з Беларуссю». Была арганізавана акцыя пісання апеляцыйных лістоў да ўладаў Беларусі з патрабаваннем вызваліць апазіцыянераў. Круцілі дакументальныя фільмы пра палітычную і грамадскую сітуацыю ў Беларусі, адносіны беларускай апазіцыі і іншыя беларускія фільмы. У першы дзень імпрэзы адбылася дыскусія на тэму Беларусі, у якой удзельнічалі грамадскія дзеячы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый. Арганізатарамі мерапрыемства былі таварыства Цэнтр валанцёрства і Ініцыятыва Вольная Беларусь, каардынатаркай была Эмілія МіхтаKielce: Dni Solidarności z Białorusią.

У Кракаве культурныя падзеі цягнуліся тры дні. У чацвер 24 сакавіка а 17 гадзіне ў Малым калегіуме Paderevianum адбылася дыктоўка на беларускай мове. Тэкст дыктоўкі распрацаваў Дзмітрый Клабанаў, працаўнік Інстытута ўсходнеславянскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта, аўтар кнігі «Крок за крокам знаёмімся з Беларуссю». У пятніцу 25 сакавіка ў клубе Ціша на вул. Брацкай 3-5 а 18 гадзіне адбылася выстаўка жывапісу і графікі беларускай артысткі, блогеркі і радыёвядучай Нікі Сандрас. Пасля выстаўкі адбыўся невялікі канцэрт беларускай песні ў выкананні маладога беларускага музыкі Нікіфара Маліноўскага. У суботу 26 сакавіка ў кавярні Наварольскі ў Сукенніцах а 19 гадзіне быў арганізаваны вечар беларускай і польскай паэзіі. Свае вершы чыталі паэты з Беларусі: Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі. Вершы іншых беларускіх і польскіх паэтаў у арыгінале і ў перакладзе чыталі студэнты Дзяржаўнай Вышэйшай тэатральнай школы і члены Беларускага таварыстваSolidarni z Białorusią.

У Сопаце 25 сакавіка а 19 гадзіне ў канцэртнай залі Polskiej Filharmonii Kameralnej і ў Лясной оперы адбыўся канцэрт беларускіх музыкантаў: барда Змітра Вайцюшкевіча і гурта Рэха. Канцэрт быў платны. Арганізатарамі былі беларускія студэнты з Гданьскага ўніверсітэта, члены студэнцкага навуковага таварыства UG «Mozaika», пры падтрымцы Ініцыятывы Вольная Беларусь, Беларускага культурнага таварыства «Хатка», бюро «Гданьск і Метраполія Еўрапейская сталіца культуры 2016 — кандыдат» і таварыства «Гарадская культура». Мерапрыемства прайшло пры ганаровай падтрымцы прэзідэнта Сопата Яцака КарноўскагаSolidarni z Białorusią — Wolność Kultury, Kultura Wolności.

У Шчэціне 13 сакавіка а 18 гадзіне ў Доме культуры «Славянін» адбыўся канцэрт гуртоў: Rowdyside, Annalisa, Kumka Olik i Titus Tommy Gunn. У перарыве паміж імі выступіў Францішак Вячорка, беларускі дзеяч апазіцыі. Канцэрт быў платным, а ўвесь даход з імпрэзы быў перададзены на статутныя мэты Ініцыятывы Вольная Беларусь. Арганізатарамі былі: I агульнаадукацыйны ліцэй у Шчэціне, Дом культуры «Славянін» і Еўрапейскае таварыства студэнтаў права Liceum ELSA Szczecin. Імпрэзу падтрымалі: гміна Новая Варпно, Павятовае староства ў Паліцах, Заходнепаморская Управа Маршалкоўская, Урад горада Шчэцін, Шчэцінскі ўніверсітэт, Gazeta Wyborcza Szczecin, Polskie Radio Szczecin«Solidarni z Białorusią».

Інцыдэнт ва Улацлаўку Імпрэза ў межах акцыі «Салідарныя з Беларуссю» планавалася таксама ва Улацлаўку. Ініцыятарам і арганізатарам была няўрадавая арганізацыя Праект Улацлавак. 22 сакавіка ў Аб’яднанні каталіцкіх школ павінна было адбыцца спатканне моладзі з беларускім апазіцыяністам, а 27 сакавіка ва Улацлаўскім цэнтры культуры планаваўся канцэрт беларускага фольк-рокавага гурта з Гомеля Бан Жвірба і двух улацлаўскіх музычнах гуртоў на разагрэве. Перад канцэртам планавалася правядзенне конкурса на лепшую карыкатуру Аляксандра Лукашэнкі. Арганізатары чакалі, што прыйдзе каля 300—400 гледачоў, якім бы раздалі бела-чырвона-белыя стужкі, што сімвалізуюць салідарнасць з дэмакратычнымі памкненнямі беларусаў. Імпрэза павінна была быць бясплатнай. Яе кошт, які складаўся з транспарту і начлега беларускіх музыкантаў, друкавання плакатаў, збіраўся ўзяць на сябе Улацлаўскі цэнтр культурыWłocławek odwołał solidarność z Białorusią.

Мерапрыемства, аднак, не адбылося. За два тыдні перад імпрэзай адмовіўся Улацлаўскі цэнтр культуры, падобна зрабіла Аб’яднанне каталіцкіх школ. Арганізатары спрабавалі перанесці мерапрыемства, аднак дзве школы, да якіх яны тэлефанавалі, таксама адмовіліся. Паводле Мар’юша Серачкевіча з Праекта Улацлавак, які быў каардынатарам мерапрыемства, адмову неафіцыйна тлумачылі палітычнымі прычынамі, паясняючы тым, што ўлады горада не жадаюць праводзіць мерапрыемствы, на якіх крытычна выступаюць супраць уладаў Беларусі. Улацлавак з’яўляецца партнёрскім горадам беларускага Магілёва і цесна з ім супрацоўнічаеMiasta partnerskie . Паводле Серачкевіча, улады горада ўжо раней негатыўна рэагавалі на акцыі, якія асуджаюць парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Паводле прадстаўнікоў Улацлаўскага цэнтра культуры, імпрэзу трэба было адмяніць з фінансавых прычын, паколькі нечакана там трэба было зрабіць рэмонт.

Свет У 2011 годзе канцэрты ў межах акцыі «Салідарныя з Беларуссю» адбыліся першы раз таксама па-за межамі Польшчы. 26 красавіка ў Вільні ў Доме нацыянальных меншасцей арганізалі святочную імпрэзу ў гонар 93-й гадавіны аб’яўлення незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Падчас мерапрыемства былі прачытаны некалькі рэфератаў на гістарычную тэматыку, а таксама выступілі барды з Вісагінаса. Арганізатарам было Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні пры падтрымцы Ініцыятывы Вольная Беларусь. Каардынатарам быў Уладзіслаў ГурыновічСалідарныя з Беларуссю ў Вільні — 26 сакавіка.

Крытыка Канцэрты «Салідарныя з Беларуссю» сцярпелі хвалю крытыкі, асабліва акцыі 2007 і 2008 гадоў. Так, арганізатарам закідваюць камерцыялізацыю праекта, выкананне англамоўных песень замест беларускамоўных і інш.

Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «naviny.by» у 2008 годзе давала такую ацэнку фестывалю: «Не трэба думаць, што калі ў Польшы ёсць праект „Салідарныя з Беларуссю“, ён зацікаўлены ў беларускай музыцы. У самой назве акцыі — квінтэсенцыя прыярытэтаў: „Салідарныя з Беларуссю“, а не „Прыйшлі паслухаць беларускую музыку“».

Спасылкі Сайт, прысвечаны трэцяму канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» Сайт арганізатараў канцэртаў Крытыка канцэрта 2007 года ў папулярным польскім музычным выданні Крытыка канцэрта 2008 года аглядальнікам БелаПАНа

Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Культура Польшчы Катэгорыя:Музычныя фестывалі