Герман Міхайлавіч Пранішнікаў ( — ) — беларускі мастак

Біяграфія

1942—1944 — служба ў Савецкай арміі 1944—1948 — Іркуцкае мастацкае вучылішча

Завочна скончыў аддзяленне жывапісу і графікі Маскоўскага народнага універсітэта мастацтваў.

У Беларусі — з 1962 года. Жыў і працаваў у Светлагорску.

Ім створаны партрэты Джардана Бруна, Сакрата, Томаса Мора, Аляксандра Неўскага, Еўфрасінні Полацкай, Рагнеды. Амаль 15 гадоў працаваў над манументальным палатном «Паядынак Перасвета з Чалубеем».

Пры жыцці адбылося некалькі выставак мастака: у краязнаўчым музеі Светлагорска, у зале Гомельскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў, у мінскім Музеі Вялікай Айчыннай вайны, у Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя».

Герман Пранішнікаў быў адным з асноўных ініцыятараў стварэння карціннай галерэі ў Светлагорску (1992), прымаў актыўны ўдзел у працы галерэі. У лістападзе 1993 года трагічна загінуў.

У чэрвені 1995 года рашэннем Светлагорскага выканкама карціннай галерэі «Традыцыя» было прысвоена яго імяВыстаўка Г. М. Прянішнікава.

Выстаўкі

17.04.2012 — 17.05.2012, ДК Чыгуначнікаў, Гомель

Спасылкі

Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Светлагорска Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя