Марта Эліс Гэлхарн (; – ) — амерыканская аўтар раманаў, шляхавых нарысаў і журналістка, якая лічыцца адной з найвялікшых ваенных карэспандэнтаў 20 стагоддзя. Яна пісала практычна пра кожны буйны сусветны канфлікт, які адбываўся падчас яе 60-гадовай кар'еры. Была трэцяй жонкай амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя з 1940 па 1945 гады. Ва ўзросце 89 гадоў, захварэўшы і амаль цалкам аслепшы, скончыла жыццё самагубствам. Журналісцкая прэмія Марты Гэлхарн () названа ў яе гонар.

Зноскі

Катэгорыя:Журналісты ЗША Катэгорыя:Амерыканскія экспатрыянты ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Ваенныя карэспандэнты ЗША Катэгорыя:Эрнэст Хемінгуэй Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША