Тадэвуш Айдукевіч (; , горад Вялічка Малапольскага ваяводства, Польшча — , ) — польскі мастак, стрыечны брат мастака Зыгмунта Айдукевіча.
Біяграфія У 1868—1873 гадах вучыўся ў кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў па класе жывапісу ў Уладзіслава Лушчкевіча. Далей працягнуў мастацкую адукацыю ў мюнхенскай і венскай акадэміях мастацтваў, дзе яго выкладчыкамі былі О. Зейц і А. Вагнер. Таксама займаўся ў студыі мастака-баталіста Юзэфа Бранта.
З шматлікіх падарожжаў на Усход вынес каханне да арыентальнага жанру. Працаваў у якасці прыдворнага жывапісца, рабіў партрэты на заказ. Аўтар партрэтаў скульптара Уладзіслава Радзікоўскага, мастака Казіміра Альхімовіча акторак Гелены Маджэеўскай, Гелены Марсэла-Паліньскай, паляўнічага партрэта Канстанціна Браніцкага, конных партрэтаў кайзера Франца Іосіфа I (1885, 1891), кронпрынца Рудольфа (1889), Анджэя Патоцкага (1881).
Таксама вядомы краявіды Татраў.
У 1914 годзе, з пачаткам Першай сусветнай вайны, уступіў у польскія легіёны, якія ўваходзілі ў склад аўстра-венгерскай арміі. Загінуў у баі пад Кракавам 9 студзеня 1916.
Галерэя
Спасылкі Біяграфія Тадэвуша Айдукевіча
Катэгорыя:Мастакі Польшчы