Іўдзейскія горы (, Harei Yehuda; , Jibal al-Khalil) — горы на ўсходзе Ізраіля, размешчаны вакол Іерусаліма да Іўдзейскай пустыні, якая спускаецца да Мёртвага мора. Вышыня гор складае 800-900 м над узроўнем мора thumb|left|Іўдзейскія горы, від пры пад'ездзе да Іерусаліма з Тэль-Авіва thumb|left|Іўдзейскія горы і Іўдзейская пустыня, від з боку Мёртвага мора.
Назва Іўдзейскія горы паходзіць ад калена Іуды, аднаго з дванаццаці каленаў Ізраілевых, якое атрымала гэтыя землі пры заваяванні Ханаанскай зямлі яўрэямі пасля выхаду з Егіпта.
Праз Іўдзейскія горы праходзіць лінія ізраільскай чыгункі, якая з Бейт-Шэмеша праз раку Сарэк і даліну Рэфаім ідзе да Іерусалімскай паўднёвай чыгуначнай станцыі Малха. У наш час распрацоўваецца план развіцця рэгіёна Іўдзейскіх гор.
З палітычнага пункта гледжання, у наш час тэрыторыя, на якой размешчаны Іўдзейскія горы, кіруецца часткова дзяржавай Ізраіль і адміністрацыяй Заходняга берага ракі Іардан.
Спасылкі
Катэгорыя:Горы Ізраіля Катэгорыя:Біблейскія месцы Катэгорыя:Геаграфія Евангелляў Катэгорыя:Іўдзея Катэгорыя:Горы Палесціны