Вíктар Мікалáевіч Вятрóў (, , Гомельская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1997—1999).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1938 годзе ў Рагачове Гомельскай вобласці.
Скончыў Саратаўскі аўтамабільна-дарожны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-будаўнік».
Па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Кузбас. Працоўную дзейнасць пачынаў інжынерам разрэза-будаўнічага ўпраўлення трэсту «Кемеравашахтбуд» у 1960 годзе. Пазней працаваў начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва трэсту «Кемерававугаль», начальнікам будаўнічага ўпраўлення трэсту «Кемераватрансдарбуд».
У 1967 годзе вярнуўся ў Беларусь. Амаль 20 гадоў ён працаваў у будаўнічых трэстаў Магілёва, узначальваў кіраванне Магілёўскага воблмежсельгасбуду.
У 1986—1994 гадах быў першым намеснікам старшыні кіравання Белсельбуду.
9 верасня 1994 указам Прэзідэнта быў прызначаны першым намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
З 13 сакавіка 1997 — міністр архітэктуры і будаўніцтва.
Узнагароды «Заслужаны будаўнік БССР» (1985) Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР