Лу́каўскае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 27 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Малы Двор, у басейне ракі Астроўніца.

Плошча паверхні 0,19 км². Даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 2,82 км. Найбольшая глыбіня 7,3Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. м. Плошча вадазбору 1,24 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, стромкія, параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе сплавінныя. Пратокай на ўсходзе злучаецца з возерам Глыбокае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна