Іаахім Глінскі (, , Мядзельскі раён — ) — беларускі , , арганіст і , усе творы якога да нядаўняга часу лічыліся згубленымі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Будслаў у сям’і мясцовага арганіста. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі адразу на двух факультэтах: фартэпіянным і кампазітарскім. Педагогам па класе органа ў яго быў Луі (Людвіг) Гаміліус. Пасля заканчэння кансерваторыі Глінскі працаваў арганістам у Гродзенскім касцёле бернардзінцаў і выкладаў спевы ў Гродзенскай жаночай гімназіі. З 1883 — арганіст у касцёле пры Вастрабрамскай капліцы ў Вільні. Там жа кіраваў касцёльных хорам.
Затым заняў месца арганіста ў віленскім касцёле Святога Яна, а пазней — у касцёле Святога Духа. Выкладаў у Віленскай рымска-каталіцкай семінарыі.
Удзельнік руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў.
Творчасць
Пісаў гімны, , , музыку на словы А. Міцкевіча (песня «Першацвет») і У. Сыракомлі (песня «Малітва»), танцы і . Пачаў оперу «Паята» на сюжэт з літоўска-беларускай гісторыі (не скончана).
Творчая спадчына
У касцёле ў Эйшышках даследчыца Святлана Шэйпа адшукала фаліянт, дзе сярод нотных запісаў твораў іншых кампазітараў знайшліся і творы Іахіма ГлінскагаСветлана Лицкевич. Золотые орехи Эдварда Гирдо .
Катэгорыя:Арганісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878 Катэгорыя:Педагогі Беларусі