Сі́на-каўка́зскія мовы (дэ́нэ-каўказскія) — гіпатэтычная макрасям'я, прапанаваная С. А. Старосціным у 1980-х гадах (аднак першыя даследаванні ў гэтым кірунку правёў яшчэ А. Трамбеці ў пачатку ХХ ст.). Пад гэтай назвай аб'ядноўваюцца некалькі моўных сем'яў і ізаляваных моў Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Аб'яднанне не з'яўляецца агульнапрызнаным сярод лінгвістаў, аднак карыстаецца шырокай папулярнасцю сярод прыхільнікаў глыбіннай кампаратывістыкі. Сярод лінгвістаў, якія актыўна займаюцца гэтай праблематыкай, можна назваць Дж. Д. Бенгтсана, М. Рулена і В. В. Шаварошкіна. Мяркуецца, што прарадзімай носьбітаў сіна-каўказскай сям'і моў быў іранскі Загрос, на поўнач ад Урадлівага паўмесяца.

Склад сіна-каўказскіх моў Базавы склад сіна-каўказскіх моў: баскская мова — ізаляваная мова на Пірэнейскім паўвостраве дэнэ-енісейскія мовы: енісейскія мовы — невялікая моўная сям'я ў Сібіры мовы на-дэнэ — моўная сям'я ў Паўночнай Амерыцы паўночнакаўказскія мовы — аб'яднанне дзвюх сем'яў Паўночнага Каўказа абхаза-адыгскія мовы, з якімі збліжаюць хацкую мову нахска-дагестанскія мовы

бурушаскі — ізаляваная мова ў Пакістане (па структурных характарыстыках займае прамежкавае становішча паміж паўночнакаўказскімі і енісейскімі) хурыта-ўрарцкія мовы — збліжаюцца з нахска-дагестанскімі мовамі, але, паводле апошніх думак Старосціна, гэта збліжэнне тлумачыцца ў рамках сіна-каўказскай гіпотэзы як некаторае збліжэнне паўночнакаўказскай і хурыта-ўрарцкай сем'яў сіна-тыбецкія мовы

Сярод іншых моў і сем'яў, якія прапаноўваліся для ўключэння ў сіна-каўказскую макрасям'ю: этруская (і шырэй тырэнская сям'я), іберская, шумерская, вакашскія, салішскія і хайда, каскская (параўноўваецца з хацкай), кутыйская (гутыйская) — параўноўваецца з хурыта-ўрарцкімі, рэтыйская і лемнаская (тырэнскія), якія, як мяркуецца, роднасныя баскскай паўднёвалузітанскай, сіканская, лігурыйская, шарданская, пікцкая і аквітанская (разам — баскіберскія), ніўхская, кусунда. Прапанаваўся таксама нахалі.

Лінгвістычныя пацверджанні гіпотэзы У 1947 годзе савецкі лінгвіст каўказазнавец М. Ф. Якаўлеў усталяваў, што чукоцкая мова мае шмат агульнага з каўказскімі (адыгскімі) і індзейскімі (кечуа) моваміГ. Ю. Ситнянский. О происхождении древнего киргизского погребального обряда Яковлев Н. Ф. Древние связи языков Кавказа, Азии и Америки // Труды Ин-та этнографии. 1947. Т. 2. С. 196—204.

У 1968 годзе савецкі лінгвіст, этнограф, доктар філалагічных навук, прафесар, даследчык моў карэнных народаў Сібіры А. П. Дульзон адзначыў падабенства кецкай мовы з мовамі індзейцаў Амерыкі, а таксама з баскскай, бурушаскі і з каўказскімі (чаркескімі) моваміДульзон А. П. Кетский язык. Томск, 1968. С. 579—580, 585—586..

Бачны амерыканскі антраполаг і лінгвіст Ф. Боас таксама лічыў, што ў існаваў бесперапынны ланцуг роднасных народнасцей ад палеаазіятаў да ціхаакіянскіх індзейцаўЦыт. паводле: Пелих Г. И. Происхождение селькупов. Томск, 1972. С. 189—190..

Нелінгвістычнае пацверджанне гіпотэзы У нядаўніх даследаваннях, якія тычыліся вытокаў і распаўсюджанасці абраду паветранага пахавання, выкананых Г. Ю. Сітнянскім, аўтар прыйшоў да высновы, што спіс народаў, якія практыкавалі гэты абрад, і народаў, якія ўключаюцца ў сіна-каўказскую макрасям'ю моў, мае значную колькасць супадзенняў.

Крытыка Гіпотэза мае даволі шмат праціўнікаў у сучаснай гістарычнай лінгвістыцы, як на тэрыторыі былога СССР, так і (асабліва) за яго межамі. Сярод асноўных недахопаў данай гіпотэзы крытыкі адзначаюць шматлікія нацяжкі ў фанетычных рэканструкцыях (А. Вовін), выкарыстанне метаду масавага лексічнага параўнання, поўную адарванасць ад звестак матэрыяльнай культуры (у адрозненне ад іншых сем'яў і рэканструюяваных макрасем'яў, дзе археалагічныя і генетычныя звесткі выкарыстоўваюцца ўсё часцей).

Літаратура Bengtson J.D. Another Member of Vasco-Caucasian? (пра бурушаскі) Bengtson J.D. Caucasian and Sino-Tibetan: A Hypothesis of S.A. Starostin // General Linguistics 36.1/2: 33-49. 1998. Bengtson J.D. Dene-Caucasian Lexicon: A Small Sample Bengtson J.D. Edward Sapir and the 'Sino-Dene' Hypothesis. Anthropological Science 102.3: 207—230. 1994. Bengtson J.D. Some features of Dene-Caucasian phonology (with special reference to Basque) // Cahiers de l'Institut de Linguistique de Louvain 30.4: 33-54. 2004. Bengtson J.D., Blažek V. Lexica Dene-Caucasica // Central Asiatic Journal 39.1: 11-50; 39.2: 161—164. 1995.

Спасылкі Сіна-каўказская этымалагічная база даных Dene-Yeniseic Symposium (February 2008, Alaska)

Катэгорыя:Макрасем’і