Часно́чны грыб, часночнік, негніючнік часночны (Mycetinis scorodonius) — шапкавы базідыяльны грыб роду сямейства .

Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 3 (1—2) см, пукатая, потым пляската-распасцёртая, часам увагнутая, крэмава-бураватая да белай, гладкая, сухая. Мякаць тонкая, шчыльная, пругкая, з рэзкім пахам часнаку. Пласцінкі белыя, рэдкія, прырослыя, шырокія. Ножка вышынёй да 5 см, храсткаватая, рыжавата-карычневая, бліскучая, цыліндрычная, суцэльна, пазней полая. Споры гладкія і бясколерныя, звужаныя да аднаго канца.

Пашырэнне Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, у зонах умеранага клімату Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў лісцевых і хвойных лясах з ліпеня (жніўня) па верасень. Пладовыя целы з’яўляюцца вялікімі групамі.

Выкарыстанне Грыб мае часночны пах і смак, які захоўваецца і ў высушаным выглядзе. Ядомы, спажываецца ў якасці прыправы.

Літаратура

Катэгорыя:Агарыкальныя Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Ядомыя грыбы