О́скар Рэнэ́ Кардо́са Мары́н (; нар. , Хуан-Эўлохіа-Эстыгарыбія, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, нападнік клуба «Лібертад» і нацыянальнай зборнай Парагвая. Двойчы абіраўся як найлепшы футбаліст года ў Парагваі (2006 і 2009).

Кар’ера Клубная Да 2006 года Оскар гуляў у розных парагвайскіх клубах. У другой палове 2006 года ён перайшоў у аргенцінскі «Ньюэлс Олд Бойз» за 1,2 млн долараў ЗША. За першы сезон Оскар згуляў 16 матчаў і забіў 11 мячоў. Дзякуючы сваёй добрай гульні Кардоса атрымаў прыз Футбаліста года ў Парагваі.

20 чэрвеня 2007 года Оскар перайшоў у «Бенфіку» за 9,1 млн еўра за 80% правоў на іграка. Кар’ера ў Партугаліі ў Кардоса пачалася вельмі добра, ён пачаў рэгулярна выходзіць у асноўным складзе і стаў лепшым бамбардзірам клуба з 16 мячамі ў розных спаборніцтвах. У сезоне 2009/10 забіў у чэмпіянаце Партугаліі 26 мячоў у 29 матчах і стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, што дапамагло «Бенфіцы» атрымаць перамогу ў партугальскім чэмпіянаце ўпершыню з 2005 года. Яшчэ 10 мячоў Кардоса забіў за сезон у Лізе Еўропы, падзяліўшы з Клаўдзіа Пісара тытул найлепшага бамбардзіра турніру.

4 жніўня 2014 года «Бенфіка» абвясціла пра пераход іграка ў турэцкі «Трабзанспор» за 5 млн еўра. Акрамя таго, выплаты могуць быць павялічаны яшчэ на 1,6 млн еўра ў залежнасці ад вынікаў гульні футбалістаComunicado . CMVM.. 31 жніўня 2016 года перайшоў у грэчаскі «Алімпіякос», з якім стаў чэмпіёнам краіны.

У чэрвені 2017 года вярнуўся ў Парагвай, стаўшы іграком клуба «Лібертад»Оскар Кардосо перешел в «Либертад» . by.tribuna.com..

Міжнародная Свой першы матч за зборную Парагвая Кардоса правёў 7 кастрычніка 2006 года супраць зборнай Аўстраліі. 5 сакавіка 2007 года ў матчы супраць зборнай Мексікі забіў свой першы гол на міжнароднай арэне.

Дасягненні «Бенфіка»: Чэмпіён Партугаліі (2): 2010, 2014 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2014 Уладальнік Кубка партугальскай лігі (5): 2009, 2010, 2011, 2012, 2014

«Алімпіякос»: Чэмпіён Грэцыі: 2017

Крыніцы

Спасылкі

Статыстыка на сайце Zerozero

Катэгорыя:Футбалісты Парагвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Парагвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лібертад Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз Катэгорыя:Ігракі ФК Насьяналь Асунсьён Катэгорыя:Ігракі ФК 3 Лютага