Тышкевіч — беларускае прозвішча. Тышкевічы — шляхецкі род герба «Ляліва», меў графскі тытул.

Вядомыя асобы Альфонс Ільіч Тышкевіч (нар. 1938) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Беата Тышкевіч (нар. 1938) — польская кінаактрыса. Бенедыкт Тышкевіч (1801—1866) — вялікалітоўскі арыстакрат, уладальнік Чырвонага Двара, калекцыянер і мецэнат. Бенедыкт Генрык Тышкевіч (1852—1935) — фатограф, унук Бенедыкта Тышкевіча. Васіль Тышкевіч (1492—1571) — ваявода падляшскі і смаленскі. Канстанцін Тышкевіч (1806—1868) — беларускі археолаг, гісторык, этнограф, фалькларыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі Людвік Тышкевіч (1748—1808) — польны гетман літоўскі. Міхал Тышкевіч (1761—1839) — вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік Біржанскай лініі роду Тышкевічаў. Бацька Бенедыкта Тышкевіча. Міхал Тышкевіч (1828—1897) — падарожнік, калекцыянер, археолаг-аматар. Міхал Ян Тышкевіч (? — пасля 1762) — вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч (1929—2019) — беларускі матэматык. Тадэвуш Тышкевіч (1774—1852) — генерал, кіраўнік Часовага паўстанцкага ўрада Літвы ў паўстанні 1830—1831 гадоў Тамара Андрэеўна Тышкевіч (1931—1997) — савецкая лёгкаатлетка. Уладзіслаў Станіслававіч Тышкевіч (каля 1821 — 1869) — расійскі ваенны дзеяч, палкоўнік, камандзір 30-й артылерыйскай брыгады. Юрый Тышкевіч (1596—1656) — біскуп жамойцкі і віленскі Юрый Віктаравіч Тышкевіч (1929—1983) — беларускі мастак. Януш Тышкевіч (1570—1642) — ваявода віленскі. Яўстах Тышкевіч (1814—1873) — беларускі археолаг, калекцыянер.