Хаўер Эрнандэс Балькасар (; нар. , Гвадалахара, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес Гэлаксі» і нацыянальнай зборнай Мексікі, у якой рэгулярна ўдзельнічае на буйных міжнародных спаборніцтвах. Эрнандэс мае мянушку «Чычарыта» ( — гарошына), якая выкарыстоўваецца ў якасці надпісу на яго кашулі. З’яўляецца выхаванцам мексіканскага клуба «Гвадалахара».

Кар’ера

Клубная Эрнандэс пачаў выступаць за моладзевую каманду «Гвадалахары» ва ўзросце дзевяці гадоў. У 2006 годзе дэбютаваў за асноўную каманду «Гвадалахары» ў матчы Апертуры супраць клуба «Некакса». Пры ліку 3:0 ён выйшаў на замену Амару Брава на 87-й хвіліне матча, а ўжо праз пяць хвілін забіў чацвёрты гол сваёй каманды.

8 красавіка 2010 года Эрнандэс падпісаў кантракт з англійскім клубам «Манчэстэр Юнайтэд»Nick Boss: We had to move fast. ManUtd.com. 27 мая 2010 года ён атрымаў дазвол на працу ў Вялікабрытаніі, а ўжо 1 ліпеня стаў іграком клубаChicharito granted permit. ManUtd.com. 28 ліпеня 2010 года Эрнандэс упершыню згуляў за «Юнайтэд», выйшаўшы на замену Нані ў таварыскім матчы супраць каманды ўсіх зорак МЛС, у гэтай жа сустрэчы ён забіў свой першы гол за клуб, замкнуўшы пас Дарэна Флетчэра. 16 жніўня Эрнандэс згуляў свой першы матч у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену Уэйну Руні на 63-й хвіліне сустрэчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», якая скончылася з лікам 3:0 на карысць «чырвоных д’яблаў»Man Utd 3-0 Newcastle. BBC Sport.

1 верасня 2014 года Эрнандэс перайшоў на правах арэнды ў мадрыдскі «Рэал», які атрымаў права выкупіць кантракт іграка ў канцы сезонаReal Madrid sign Javier Hernández on loan from Manchester United. The Guardian. Дапамог «Рэалу» прайсці ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА, стаўшы аўтарам адзінага гола ў чвэрцьфінальным супрацьстаянні з «Атлетыка». У маі 2015 года вярнуўся ў «Манчэстэр Юнайтэд» пасля таго, як «Рэал» адмовіўся набыць нападніка.

Пачатак сезона 2015/16 правёў у складзе манчэстэрскага клуба, а 31 жніўня 2015 года афіцыйна стаў іграком нямецкага «Баера», падпісаўшы трохгадовы кантракт«Байер» на три года заключил контракт с Хавьером Эрнандесом. football.by. У складзе «Баера» стаў асноўным нападнікам і ў сезонах 2015/16 і 2016/17 станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды, таксама пяць разоў прызнавася іграком месяца ў Бундэслізе.

У ліпені 2017 года вярнуўся ў Англію, падпісаўшы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд» тэрмінам на тры гады. Сума трансферу склала 16 млн фунтаў«Вест Хэм» купил Чичарито за 16 млн фунтов. by.tribuna.com.

У верасні 2019 года перабраўся ў «Севілью», падпісаўшы трохагадовы кантрактЧичарито перешел из «Вест Хэма» в «Севилью». by.tribuna.com. У студзені 2020 года перайшоў у «Лос-Анджэлес Гэлаксі» за 9+3 млн еўра, што стала трансферным рэкордам гэтага клубаЧичарито перешел в «Лос-Анджелес Гэлакси». by.tribuna.com.

Міжнародная Эрнандэс дэбютаваў за зборную Мексікі 30 верасня 2009 года ў матчы супраць зборнай Калумбіі, у якім ён адзначыўся галявой перадачай. 24 лютага 2010 года ён забіў два галы ў браму зборнай Балівіі, а таксама адзначыўся галявой перадачай. Разам са зборнай Мексікі Чычарыта браў удзел у чэмпіянаце свету 2010, а таксама ў турніры Залатога кубка КАНКАКАФ і Кубку канфедэрацый 2013 года. Эрнандэс з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай Мексікі ўсіх часоў.

Дасягненні

Клубныя «Гвадалахара» Чэмпіён Мексікі: 2006 (а)

«Манчэстэр Юнайтэд» Чэмпіён Англіі (2): 2011, 2013 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2010, 2013

«Рэал Мадрыд» Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2014

Міжнародныя Мексіка Уладальнік Залатога кубка КАНКАКАФ: 2011

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Мексікі Катэгорыя:Ігракі зборнай Мексікі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лос-Анджэлес Гэлаксі Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Гвадалахара