Вій — расійскі фільм, зняты рэжысёрам Алегам Сцепчанкам. Прэм'ера фільма адбылася 30 студзеня 2014 года.
Сюжэт Картограф Джонатан Грын, англічанін, здзяйсняе падарожжа па Еўропе. З Трансільваніі ён рушыць ва Украіну. Заблукаўшы, вучоны прыязджае на хутар, дзе адбываюцца дзіўныя містычныя з'явы… Грын разгадвае многія таямніцы хутара; ён даведваецца, што схавана ў старой царкве; і самае галоўнае — пазнае гісторыю Хомы Брута і паненкі-вядзьмаркі. Сюжэт з'яўляецца вельмі аддаленым пераказам першакрыніцы — аднайменнай аповесці Гогаля.
Крытыка Па словах расійскага рэжысера, Алега Сцепчанкі, фільм "пранікае ў самую душу Гогаля, і наогул сам «Вій» — гэта аповесць яшчэ больш глыбокая, чым, нават, «Мёртвыя душы» ".
Жанр Жанр фільма дакладна нявызначаны. Кінастужка змяшчае элементы многіх жанраў: прыгодніцкае кіно, містычны трылер і фэнтэзі, фільмы пра каханне.
Катэгорыя:Фільмы 2014 года