thumb|150px|right|Герб Іагана Генрыха, які аб'ядноўвае элементы гербаў Люксембурга і Маравіі
Іаган Генрых (), Я́н І́ндржых (; , Мельнік — ) — маркграф Маравіі з 1349 года, граф Ціроля ў 1335—1341 гадах, з Люксембургскай дынастыі.
Біяграфія Іаган Генрых быў трэцім сынам караля Чэхіі Яна Люксембургскага і Лізаветы Пржэмыслаўны, дочкі чэшскага караля Вацлава II. Старэйшы брат Іагана Генрыха Карл IV стаў у 1346 годзе каралём Германіі і, пазней, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У 1330 годзе Іаган Генрых, якому было толькі восем (паводле іншых звестак сем) гадоў, ажаніўся з Маргарытай, спадчынніцай Цірольскага графства. Гэта быў дынастычны саюз, заключаны з мэтай спынення працяглай барацьбы паміж Люксембургскай і Горыцка-Цірольскай дынастыямі за чэшскі прастол. Ён мог забяспечыць далучэнне Люксембургамі вялізарных уладанняў цірольскіх графаў у паўднёвай Германіі (уключаючы Карынтыю і Крайну). Аднак, калі ў 1335 годзе Маргарыта Цірольская атрымала пасля смерці свайго бацькі прастол ў спадчыну, Ян Люксембургскі, паглынуты італьянскімі авантурамі, не змог замацаваць сваю ўладу ў яе ўладаннях. У выніку Карынтыя і Крайна адышлі да аўстрыйскіх Габсбургаў, а Маргарыце і Іагану Генрыху застаўся толькі Ціроль.
Кіраванне Іагана Генрыха ў Ціролі працягвалася нядоўга: у 1341 годзе ён быў выгнаны сваёй жонкай з графства, а неўзабаве Маргарыта выйшла замуж за Людвіга V Баварскага. Хоць Люксембургам удалося арганізаваць масіраваную прапагандысцкую кампанію супраць Маргарыты, з прыцягненнем Папы Рымскага, які адлучыў Маргарыту ад царквы і абвясціў яе самай пачварнай жанчынай у гісторыі, Ціроль быў страчаны для Іагана Генрыха.
У 1349 годзе, пасля ўступа Карла IV на прастол Чэхіі, Іаган Генрых атрымаў ад свайго старэйшага брата ў апанаж Маравію. У якасці маркграфа Маравіі Іаган Генрых знаходзіўся цалкам пад кантролем свайго больш выдатнага старэйшага брата і не праводзіў незалежную ад Чэхіі знешнюю палітыку.
У 1350 годзе ён ажаніўся ў другі раз з Маргарытай, дачкой князя опаўскага, ад якой меў некалькі дзяцей, у тым ліку і будучага германскага анты-караля Ёста Люксембургскага.
Шлюб і дзеці (1330, разв. 1349) Маргарыта (1318—1369), графіня Ціроля (1350) Маргарыта (1330—1363), дачка Мікулаша II, князя Опаўскага Ёст (1351—1411), маркграф Маравіі (c 1375) і Брандэнбурга (з 1388), анты-кароль Германіі (з 1410) Кацярына (1353—1378), замужам (1372) за Генрыхам, герцагам Фалкенберга Пракоп (1355—1405), маркграф Маравіі (з 1375) Іаган Сабеслаў (1356—1394), патрыярх Аквілеі (з 1387) Лізавета (пам. 1400), замужам (1366) за Вільгельмам I, маркграфам Мейсена Ганна (пам. 1405), замужам за Пятром са Штэрнберка (1364) Маргарыта Габсбург (1346—1366), дачка Альбрэхта II, герцага Аўстрыі (1366) Лізавета Отынген (пам. 1409)
Спасылкі Іаган Генрых у Allgemeine Deutsche Biographie
Катэгорыя:Кіраўнікі Ціроля Катэгорыя:Люксембургская дынастыя Катэгорыя:Маркграфы мараўскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў раёне Мельнік