Эйдэн Мак-Гідзі (; нар. , , Шатландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца шатландскага клуба «Хайберніян» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі.
Мак-Гідзі нарадзіўся ў Шатландыі, але вырашыў гуляць на міжнародным узроўні за зборную Ірландыі праз паходжанне яго бабуляў і дзядуляў. Ён быў у складзе зборнай Ірландыі на чэмпіянаце Еўропы 2012 у Польшчы і УкраінеRepublic of Ireland manager GiovanniTrapattoni happy with selection policy. RTÉ News., таксама на чэмпіянаце Еўропы 2016 у Францыі. Яго бацька, Джон Мак-Гідзі, быў таксама прафесійным футбалістам і гуляў за клуб «Шэфілд Юнайтэд»Hooray for Holyrood!. Evening Times..
Кар’ера
Раннія гады Мак-Гідзі гуляў на дзіцячым узроўні за клубы «Басбі» і «Говангіл». У пятнаццацігадовым узросце Эйдэн кінуў сваю школу, Вышэйшую школу Святога Нініяна ў Глазга, для таго, каб увесь свой час надалей прысвячаць футболу. Першай яго «вялікай» камандай стаў «Куінз Парк».
«Сэлтык» У 2001 годзе Мак-Гідзі перайшоў у «Сэлтык». Гуляў за юнацкую і моладзевую каманды «кельтаў». У гэты час ім сур’ёзна цікавіўся лонданскі «Арсенал», аднак ірландзец палічыў за лепшае застацца ў шэрагах «бела-зялёных».
25 красавіка 2004 года васямнаццацігадовы Эйдэн дэбютаваў у першай камандзе «Сэлтыка», выйшаўшы адразу ж у стартавым складзе «кельтаў». Адбылося гэта ў матчы Шатландскай Прэм’ер-лігі, дзе «бела-зялёныя» сустракаліся з «Харт оф Мідлатыян», забіўшы гол у браму «сэрцаў» на 17-й хвіліне паядынку, Мак-Гідзі адкрыў лік сваім галам за клуба з Глазга, стаўшы найлепшым іграком сустрэчы.
«Спартак» У канцы мая 2010 года ў брытанскай прэсе з’явіліся паведамленні, што ірландцам сур’ёзна цікавіцца расійскі «Спартак», які гатовы дзеля пераезду Мак-Гідзі ў Маскву расстацца з 8 млн еўраSky Sports: представители «Спартака» обсудят переход Макгиди . championat.com. 13 жніўня Эйдэн афіцыйна стаў іграком «Спартака», заключыўшы са «Спартаком» пагадненне аб супрацоўніцтве тэрмінам на чатыры гады.
Дэбютаваў за новы клуб у верасні, атрымаўшы перамогу 2:1 над «Сатурнам», у гэты матчы Эйдэн зрабіў галавую перадачу. Свой першы гол за «Спартак» забіў у хатнім нічыйным матчы 2:2 супраць «Амкара» пазней у тым жа месяцы. 30 кастрычніка гол Эйдэна з пенальці прынёс «Спартаку» перамогу над клубам «Растоў» з лікам 2:1. Акрамя забітага мяча ў гэтым паядынку ірландзец адзначыўся і галавой перадачай. У заключным туры чэмпіянату Расіі 2010, у якім «чырвона-белыя» сустракаліся са сваімі землякамі з «Дынама», Мак-Гідзі, не справіўшыся з эмоцыямі, быў выдалены з поля на 78-й хвіліне матча за падкат ззаду. Паводле вынікаў сезона 2010 года ігрок увайшоў у «Спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі», стаўшы другім сярод правых паўабаронцаў Прэм’ер-лігіСреди 33 лучших — по 10 зенитовцев и армейцев . sport-express.ru.
У маі 2012 года Мак-Гідзі прызнаўся, што пасля сканчэння кантракта, які дзейнічаў з чырвона-белымі да 2014 года, ён хоча паспрабаваць свае сілы ў іншым клубеМакгиди: не хочу провести в «Спартаке» ещё несколько лет. championat.com.
«Эвертан» 11 студзеня 2014 года Эйдэн афіцыйна перайшоў з «Спартака» у англійскі «Эвертан», падпісаўшы кантракт на 4,5 гадыМакгиди подписал с «Эвертоном» контракт сроком на четыре с половиной года. championat.com. У той жа дзень Мак-Гідзі быў прадстаўлены заўзятарам каманды перад гульнёй з «Норвіч Сіці» на стадыёне «Гудысан Парк»«Эвертон» представил Макгиди на «Гудисон Парк». championat.com.
У сезоне 2015/16 Мак-Гідзі страціў месца ў аснове «Эвертана», правёўшы за клуб толькі адзін матч у Кубку Лігі. У студзені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Шэфілд Уэнсдэй»«Шеффилд Уэнсдей» арендовал Макгиди у «Эвертона». by.tribuna.com. 31 жніўня 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба «Прэстан Норт Энд».
«Сандэрленд» У ліпені 2017 года перайшоў «Сандэрленд» услед за трэнерам Сайманам Грэйсанам, які да таго ўзначальваў «Прэстан»«Сандерленд» подписал Макгиди и Воэна. by.tribuna.com.
У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чарльтан Атлетык». Па заканчэнні сезона 2019/20 вярнуўся ў «Сандэрленд».
Па заканчэнні сезона 2021/22, у якім «Сандэрленд» вярнуў месца ў Чэмпіёншыпе, пакінуў клуб у якасці свабоднааг агента. У чэрвені 2022 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Хайберніянам».
Міжнародная кар’ера Мак-Гідзі гуляў за шатландскую зборную школьнікаў падчас свайго знаходжання ў шэрагах «Куінз Парк». Аднак пасля таго, як Эйдэн пакінуў клуб «павукоў» і далучыўся да «Сэлтыка», разгарэліся гарачыя спрэчкі з нагоды таго, ці мае права гэты малады футбаліст гуляць за зборную Ірландыі, куды ён, паводле заявах самога футбаліста, імкнуўся з дзяцінства, хоць і нарадзіўся ў Глазга.
У выніку Мак-Гідзі дазволілі гуляць за ірландцаў. Не апошнюю ролю ў гэтым адгуляў былы брамнік «кельтаў» Пекі Бонер — ірландзец паводле нацыянальнасці, які доўгі час гуляў у Шатландыі.
Дасягненні «Сэлтык» Чэмпіён Шатландыі (3): 2006, 2007, 2008 Уладальнік Кубка Шатландыі (2): 2005, 2007 Уладальнік Кубка Шатландскай лігі: 2009
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Ірландыі Катэгорыя:Футбалісты Шатландыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Ірландыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сэлтык Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Шэфілд Уэнсдэй Катэгорыя:Ігракі ФК Прэстан Норт Энд Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Чарльтан Атлетык Катэгорыя:Ігракі ФК Хайберніян