«Палескія вандроўнікі» — лірычна-дакументальны дзённік, напісаны пісьменнікам Генадзем Пашковым і надрукаваны тыражом экзэмпляраў мінскім выдавецтвам «Полымя».

Сюжэт Сотні кіламетраў па Прыпяці і Гарыні прайшоў Генадзь Пашкоў з сябрамі на вёслах. Цікавыя прыгоды ў час вандровак, сустрэчы з далёкай і блізкай гісторыяй, сённяшнімі жыццёвымі праявамі надпрыпяцкай і прыгарынскай зямлі, з яе людзьмі, яркія і выразныя малюнкі прыроды.

Нямала пазнавальнага занатавана ў дарожных запісах «Ля ціхага акіяну» — пра малавядомую беларусам Паўднёвую Карэю. Эпіграф да кнігі

Крытыка і прызнанне твора Супрацоўнік Беларускага Фонда культуры Георгій Ткацэвіч падчас сумеснага мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і бібліятэкі № 1 імя Л. Талстога «Мы прыйшлі на зямлю, каб любіць і рассыпацца промнямі сонца…» адзначыў пазнавальнасць падобнага тыпу падарожжаў.

Па матывах кнігі аўтарам была створана радыёаповесць «Палескія вандроўнікі», за якую ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Дакументальная проза