Тарчы́лава (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вусценскага сельсавета.
Гісторыя Тарчылава, разам з суседнім сялом Гарбачэвічы, згадваецца ў 1643 годзе як вёска ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 156.. У пачатку ХХ стагоддзя ўваходзіла ў Баранскую воласць Аршанскага павета. У гэты час у Тарчылава налічвалася 43 двары і 343 жыхары, вёсцы належалі 302 дзесяцінa зямлі. У 1923 годзе — 334 жыхары. У 1939—1954 гадах — цэнтр Яромкавіцкага сельсавета. У 1995 годзе з Тарчылавам аб'яднана вёска Гарбацэвічы. Па стане на 1 студзеня 1998 года ў вёсцы 126 двароў і 236 жыхароўПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.517—518. ISBN 985-11-0170-2..
Вядомыя асобы
Сяржук Доўгушаў (нар. 1983) — беларускі спявак, музыкант, этнограф, арт-менеджар.
Спасылкі
Катэгорыя:Вусценскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна