За́йцава (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавета. За 4 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Орша, 90 км ад Віцебска, каля шашы Орша — Лепель.
Гісторыя Вядома ў пачатку 19 стагоддзя. У Вайну 1812 года разбурана. У пачатку 20 стагоддзя ў Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні, вёсцы належалі 196 дзесяцін зямлі. З 20 жніўня 1924 года ў Аршанскім раёне Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 8 ліпеня 1931 года ў Аршанскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1930 годзе створаны калгас «Парыжская камуна». Працавала кухня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну загінулі 2 вяскоўцы. 2 лютага 1982 года Веравойшанскі сельсавет перайменаваны ў Забалацкі.
Насельніцтва 30 двароў, каля 200 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя) 47 двароў, 287 жыхароў (1926) 298 жыхароў (1959) 51 гаспадарка, 115 жыхароў (1998) 46 гаспадарак, 81 жыхар (2018)
Памятныя мясціны Паблізу вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі — курган і курганны могільнік (2 насыпы).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Забалацкі сельсавет (Аршанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна