Ро́скі Сяле́ц. Сустракаецца таксама варыянт Ру́скі Сяле́ц (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Задроўеўскага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1676 годзе як вёска ў складзе Аршанскага павета Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 6.

У 1924—1954 гадах — цэнтр Роска-Сялецкага сельсавета.

Вядомыя ўраджэнцы Аляксандр Мікалаевіч Косінец (нар. 1959) — беларускі дзяржаўны і медыцынскі дзеяч.

Спасылкі

Катэгорыя:Задроўеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна