Анто́наўка (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета.
У 1871 годзе ў вёсцы налічвалася 5 двароў. У пачатку 20 стагоддзя ў складзе Пугляёўскай воласці Горацкага павета, 45 двароў, каля 320 жыхароў. Вёсцы належала 369 дзесяцін зямлі, у тым ліку 20 дзесяцін лесу. У 1923 годзе адкрыта працоўная школа 1-й ступені. У 1930-м створаны калгас «Чырвоная ніва», працавала кузня. У 1930 годзе ў Антонаўку сселены пасёлак АляксандраўкаПамяць. Орша. Аршанскi раён : у 2 кнiгах : гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Кн. 2. Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2000. С. 489..
Спасылкі
Катэгорыя:Бабініцкі сельсавет (Аршанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна