Я́каўлевічы (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубаўскага сельсавета.

У 1624 годзе Якаўлевіцкая воласць ва ўласнасці ў Льва СапегіАддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта, ф. 4, спр. 34354.. Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Якаўлевіцкага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10.10.2013 N 292 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области» .

Вядомыя асобы Уладзімір Уладзіміравіч Барысенка (нар. 1949) — беларускі журналіст, паэт, публіцыст. Іларыён Паўлавіч Кірпічоў (1914—1999) — Герой Савецкага Саюза (1940). Іван Якаўлевіч Сяржантаў (1919—1943) — савецкі лётчык-знішчальнік. Герой Савецкага Саюза.

Спасылкі

Катэгорыя:Зубаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна