Ве́рхняе Кры́віна (, ) — аграгарадок у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Верхнякрывінскага сельсавета.
Геаграфія На рацэ Крывінцы, за 3 км на паўднёвы ўсход ад Бешанковіч, за 54 км на паўднёвы захад ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе (Бешанковічы—Сянно).
Гісторыя Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Бешанковіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..
Насельніцтва 1995 — 360 жыхароў, 132 двары.
Памятныя мясціны
Помнік землякам (1968).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Верхнякрывінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна