Рубе́ж (, ) — вёска ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Верхнякрывінскага сельсавета.
Да 2004 года цэнтр Рубежскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Геаграфія Знаходзіцца за 11 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 62 км ад Віцебска, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі, на аўтамабільнай дарозе Бешанковічы —Сянно. Каля вёскі працякае рака Бярозка.
Насельніцтва 2001 год — 128 жыхароў, 73 двары.
Славутасці Гарадзішча жалезнага веку (VIII стагоддзе да н.э. – IV стагоддзе н.э.), 0,2 км на ўсход ад вёскі і ад дарогі Р-113 “Сянно – Бешанковічы – Ушачы”, на левым беразе р. Бярозка — .
Літаратура
Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Верхнякрывінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна