Ві́дзы Лаўчы́нскія (, ) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Відзаўскага сельсавета. Ляжаць каля возера Дворнае, якое ўваходзіць у групу невялікіх азёр, за 44 км ад Браслава, за 34 км ад чыгуначнай станцыі Гадуцішкі (Літва).

Інфраструктура У вёсцы васьмігадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт.

Гісторыя

Упершыню ўпамінаюцца ў 1586 годзе пад назвай Ловішча як уладанне Нарушэвічаў. З 1775 года належалі Ваўжэцкім, якія збудавалі тут сядзібна-паркавы ансамбль. Дзякуючы наяўнасці крыніц тэрапэўтычных водаў, у вёсцы дзейнічаў курорт. У 1816 годзе ў Відзах Лаўчынскіх памёр Тамаш Ваўжэцкі. У 1823 годзе тут прабываў вялікі князь Міхал, маёнтак наведаў таксама Адам Міцкевіч.

Насельніцтва 2010 год — 314 чалавек 1999 год — 408 чалавек 1990 год — 390 чалавек

Славутасці Сядзібна-паркавы ансамбль Ваўжэцкіх: сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк (канец XVIII стагоддзя) — Карчма

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Відзаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна