Бо́гіна (, ) — аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Далёкаўскага сельсавета.
У 1940—1959 гадах цэнтр Богінскага сельсавета. У 1971 годзе да вёскі далучана вёска ФеліксаваРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314)..
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Богіна ўтворана ад старажытнарускага асабістага імя ці прозвішча БогінВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 30..
У канцы 1970-х гадоў ад мясцовых старых было запісана, што на востраве пасярод Богінскага возера калісьці «стаялі літоўскія багі», а таксама што ў ваду некалі быў скінуты каменны ідал, якога называлі «Стод»Дучиц Л. В. Отчет о гидроархеологических исследованиях в Браславском и Миорском районах Витебской области в 1982 году / Л. В. Дучиц // Архіў археалагічнай навуковай дакументацыі ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі». — № 813..
«Божыя» водныя назвы ў Літве — назвы возера Dievytis, ракі Diev-upisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 86..
Славутасці Свята-Пакроўская царква (канец ХІХ стагоддзя) — . Курганны могільнік (VIII—XI стагоддзі) — Каталіцкая капліца
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Далёкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна