Бу́лавішкі (, ) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Плюскага сельсавета.
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Насельніцтва 1921 год — 134 жыхары, 23 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 10.. 1938 год — 158 жыхароў, 27 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 10.
Славутасці
Каля вёскі захаваўся вялізны валун, на паверхні якога бачны след, што нагадвае ступню чалавека. Адна з назваў каменя «Чортаў след» — паводле падання, яго на валуне пакінуў чорт, калі нёс яго, каб разбурыць царкву. Свята-Пакроўская стараверская царква (1-я пал. XX ст.).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Плюскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна