Д’Юрвіль () — востраў ля паўночнага ўзбярэжжа вострава Паўднёвы ў Новай Зеландыі. Названы ў гонар французскага мараплаўца Дзюмон-д’Юрвіля. Арыгінальная назва вострава на мове маары — Рангітота-кі-тэ-Тонга (Rangitoto ki te Tonga).
Геаграфія Плошча вострава складае 150 км², што робіць яго восьмым па велічыні востравам Новай Зеландыі. Даўжыня — 27 км, а шырыня — 9,6 км. Найвышэйшы пункт вострава — узгорак Атэмпт-Хіл (726 м). На поўнач ад вострава знаходзіцца праліў Кука, на поўдні востраў аддзелены ад вострава Паўднёвы небяспечным пралівам Фрэнч-Пас, хуткасць цячэння ў якім дасягае 14 км/гадз. Акрамя таго, у праліве ўтвараецца вялікая колькасць водаваротаў.
Гісторыя Востраў быў адкрыты ў 1642 годзе галандскім мараплаўцам Абелем Тасманам. Аднак сучасную назву ён атрымаў толькі 29 студзеня 1827 года, калі праз праліў Фрэнч-Пас праплыў французскі падарожнік Дзюмон-д’Юрвіль, у гонар якога і быў названы востраў.
Катэгорыя:Астравы Новай Зеландыі