Вялі́кае Сяло́ (, ) — вёска ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 5 км на ўсход ад Асвеі. Уваходзіць у склад Асвейскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чапаеўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10.10.2013 N 292 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области» .
Вёска стаіць на паўднёвым беразе Aсвейскага возера і цягнецца ўздоўж яго на паўтара кіламетра. Злучана дарогай з Асвеяй і пасёлкам Чапаеўскі.
Цікавыя факты У 1977 годзе знойдзены скарб, ухаваны ў канцы 1610-х гг. Складаўся з 321 манет канца XV — пачатку XVII стагоддзя. У скарбе знойдзены манеты з Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Польшчы, Венгрыі, Расіі, Прусіі і інш.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты O-35-141. Выданне 1978 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Асвейскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна