Пышнякі́ (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 15,3443 га. За 16 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 23 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя Вядома з 1569 г. як вёска Пышніюкі Віцебскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Належала Пышніцкім. У XVIII ст. родавы маёнтак. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г., у складзе Суражскага павета Расійскай імперыі. У 1785 г. у складзе маёнтка фальварак і 3 вёскі. У 1842 у Пышняках існавала драўляная царква Праабражэння Гасподняга, вадзяны млын, сукнавальня, хлебазапасны магазін. У 1862 г. заснавана народнае вучылшіча (40 навучэнцаў). У 1893 г. пабудавана Успенская царква. У 1885 г. у вёсцы была царкоўна-прыходская школа з інтэрнатам на 30 месцаў.

3 20 жніўня 1924 г. вёска, цэнтр Пышнікоўскага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай акругі. У 1938 г. у вёску паселены жыхары весак Доўгая Ніва, Залужжа, у 1940 г. — Каспары, Папкі. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 50 двароў. У 1942—1943 гг. нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 38 жыхароў, 9 чал. вывезлі ў нацысцкую Германію, спалілі 50 двароў.

Да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ботаніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924)..

Зараз вёска ў складзе вучэбна-доследнай гаспадаркі «Падбярэззе». У 1999 г. у вёсцы 8 двароў.

Насельніцтва 246 жыхароў (1941) 9 жыхароў (1999) 10 жыхароў (2009) 2 гаспадаркі, 4 жыхары (2018) Крыніцы

Літаратура

Віталёва, В. Пышнякі / Валянціна Віталёва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 14. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі

Катэгорыя:Бабініцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна