Ко́тава (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вымнянскага сельсавета.
Гісторыя 22 мая 1943 г. у рамках карнай аперацыі «Майская навальніца» каля вёскі завязаўся бой паміж адступаючай савецкай партызанскай групай (каля адной тысячы чалавек) і 150-ю салдатамі 1-га батальёна 638-га ахоўнага (французскага) палка пад камандаваннем Раўля ДагасцініBA-MA RS 3-33/3, Bl. 26.. Абодва бакі панеслі цяжкія страты. Па прычыне колькаснай перавагі партызан, французскія салдаты не змаглі спыніць іх і змушаны былі выбірацца з акружэння саміБэйда, О. И. Французский легион на службе Гитлеру, 1941—1944 гг. / О. И. Бэйда. - М.: Вече, 2012. — 333, с., л. ил. — С. 186. — (Военные тайны XX века). — ISBN 978-5-4444-0345-7..
У 1924—1960 гадах цэнтр Котаўскага сельсавета.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вымнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна