Хамі́шчава (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 18 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 9,5 км ад чыгуначнай станцыі Мядзвёдка на лініі Віцебск — Орша.
Гісторыя У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Цялятнікі ва ўладанні касцёла. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі вёска ў Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска мела 221 дзесяцін зямлі, адносілася да Аніськаўскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе створаны калгас «Шлях сацыялізму». У 1936 годзе ў Хамішчава пераселены жыхары вёсак Ходанава і Ульянава. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія знішчылі 65 двароў і 11 жыхароў, 7 жыхароў вывезлі на прымусовыя работы ў Германію, 32 жыхары загінулі ў баях супраць гітлераўцаў на франтах вайны. З 22 снежня 1960 года вёска ў Ноўкінскім сельсавеце. Вёска ў складзе ААТ «Рудакова».
Насельніцтва 13 двароў, 97 жыхароў (1785) 29 двароў, 259 жыхароў (1905) 67 двароў, 308 жыхароў (1926) 86 двароў, 418 жыхароў (1941) 62 двары, 209 жыхароў (1969) 44 гаспадаркі, 77 жыхароў (2003) 16 гаспадарак, 20 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ноўкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна