Клёнаўка, таксама Кленаўка (, ) (да 30 ліпеня 1964 года Скаблы́Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).) — вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 21 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 57 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. У паўднёвым, паўночна-заходнім і паўночна-усходнім напрамках знаходзяцца ўчасткі лесу. На паўднёвым захадзе працякае ручай (прыток ракі Чарнаўка). Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, да якой далучаецца вёска. Гісторыя У 1909 годзе вёска Скаблы ў Бяскатаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кузьмінскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе імя Свярдлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Свярдлова.

Насельніцтва 48 жыхароў (1909) 8 двароў, 48 жыхароў (1925) 32 жыхары (1959) 22 жыхары (1970) 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (1997) 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2002) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бычыхінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі