Якушо́нкі. Сустракаецца таксама варыянт Якушэ́нкі (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 36 км на паўночны захад ад Гарадка, 74 км ад Віцебска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На паўночным усходзе працякае рака Сутокі (прыток ракі Каменка). На поўдні і ўсходзе ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па дарозе Віраўля — Гарадок.

Гісторыя У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай, з 1802 года ў Віцебскай губерняў, у складзе Езярышчанскага староства. У 1785 годзе вёска з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю. У 1839 годзе ў фальварку Новая Віраўля маёнтка Езярышча, дзяржаўная ўласнасць. У 1847 годзе было 5 дзесяцін сядзібнай зямлі, 16 дзесяцін сенажаці. Адносілася да Віраўлянскага праваслаўнага прыхода. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ў Віраўлянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Належала Нова-Віраўлянскай сельскай грамадзе. У 1895 годзе адкрылі школу граматы (у 1897 годзе — 27 вучняў). У 1905 годзе 181 дзесяціна сельгасугоддзяў. З 15 лютага 1923 года ў Селішчанскай воласці Віцебскага павета, працавала школа 1-й ступені. У сакавіку 1924 года вернуты ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Віраўлянскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 29 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1999 годзе ў складзе калгаса «Віраўлянскі». У 2012 годзе ў складзе філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага сельскагаспадарчага вытворчага УП «Дзецкасельскі-Гарадок».

Насельніцтва 7 двароў, 84 рэвізскія душы (1785) 74 рэвізскія душы (1839) 9 двароў, 49 сялянскіх душ (1847) 11 двароў, 94 жыхары (1905) 18 двароў, 73 жыхары (1923) 15 двароў, 61 жыхар (1926) 74 жыхары (1959) 50 жыхароў (1970) 5 гаспадарак, 6 жыхароў (2002) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Віраўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна