thumb|350px|right|Талеры:Саксен-Альтэнбург, 1616 годСаксонія, 1592 год (рэверс)Імператар Леапольд I, 1701 годСаксонія, 1592 год (аверс)у цэнтры — падвойны талер Аўстрыі, 1635 год. Талер — назва буйнай срэбнай манеты, якая ў XVI—XIX стагоддзях адыгрывала важную ролю ў грашовым звароце Еўропы і ў міжнародным гандлі.
З’яўленне талера thumb|300px|Цірольскі гульдынер эрцгерцага Жыгімонта
Гульдынер Першым у Еўропе чаканку буйнай срэбнай манеты вагай у унцыю пачаў эрцгерцаг Ціроля Жыгімонт. Спачатку ў 1484 годзе ім была выпушчана манета з высакапробнага серабра вагай каля 15,5 г. У 1486 годзе ён выпусціў вялікую манету вагай 31,83 г. Яна ўтрымлівала 29,23 г чыстага срэбра і была прыраўнана да 60 крэйцэраў — гэта значыць адпавядала залатому гольдгульдэну, таму яе назвалі гульдэнгрош, або гульдынер.
У канцы XV—пачатку XVI стагоддзя срэбныя гульдынеры атрымалі распаўсюджванне ў Цэнтральнай Еўропе. У 1493 годзе гульдынер пачалі выпускаць у Берне (Швейцарыя), у 1500 — у Саксоніі. Вага гульдынера некалькі паменшыўся — да 29,2 г (гульдынер = 1/8 кельнскай маркі). thumb|300px|Ёахімсталер 1525 г.
Ёахімсталер У перайманне гульдынеру ў 1518 годзе граф Штэфан Шлік пачаў чаканку ўласнай срэбнай манеты ў горадзе Ёахімсталь на паўночным захадзе Багеміі (цяпер — горад Яхімаў у Чэхіі). Яна важыла 29,5 г і ўтрымоўвала 27,2 г чыстага срэбра (гэта значыць мела некалькі меншую пробу, чым гульдынер).На аверсе манеты быў намаляваны багемскі леў, на рэверсе — святы Яўхім.Па назве горада манета атрымала назву «Ёахімсталер» (Joachimsthaler). Гэтая складаная назва ва ўжытку была скарочана да звыклага нам слова «талер» (спачатку Thaler, пасля — Taler).
Выпуск багемскіх талераў быў настолькі вялікім (да 1528 г. было выпушчана 2,2 мільёнаў штук), што манеты хутка распаўсюдзіліся па ўсёй Германіі. Неўзабаве талер стаў вельмі папулярным аплатным сродкам.У 1527 годзе пасля смерці Штэфана Шліка Імператар Карл V адабраў манетную рэгалію (права чаканкі манеты) у яго сям’і на карысць імператарскаму дому.
Усталяванне стандарту талера
Распаўсюджванне талера Талер у Германіі thumb|300px|Аўстрыйскі талер эрцгерцага Леапольда, 1632
Крызіс XVII стагоддзя Талер у XVIII стагоддзі
Талер у XIX—XX стагоддзях
Талер у Нідэрландах
Талер у Швейцарыі Да ўводзін франка рэспублікі Гельвецыя ў 1798 годзе талер быў асноўнай грашовай адзінкай шматлікіх швейцарскіх кантонаў. У звароце выпускаліся самыя разнастайныя наміналы ад 2 талераў да кратных наміналаў у 1/3, 1/6 і 1/2 талера.
Талер у Скандынавіі
У Скандынаўскіх краінах талер атрымаў назву далер (daler).
Далер у Швецыі Далер у Даніі У Даніі далер чаканіўся па любекскай манетнай сістэме (= 3 маркі). У 1544 годзе далер стаў асноўнай срэбнай манетай каралеўства. У 1625 годзе была ўведзена грашовая сістэма 1 рыгсдалер (Rigsdaler — дзяржаўны далер) = 6 марак (кожная па 16 скілінгаў, кожны скіллінг = 12 пфенігаў).
Але калі якасць рыгсдалера захоўвалася нязменным, якасць срэбных разменных манет стала пагаршацца. У 1713 годзе ў Даніі былі выпушчаны банкноты — так з’явіліся два раўналежных курсу: курс срэбнага рыгсдалера (названага rigsdaler species) і курс далераў у банкнотах. У канцы XVIII стагоддзя чаканілі срэбныя манеты 1/15, 1/4, 1/3, 1/2 і 1 рыгсдалер.
У 1813 годзе наўзамен цалкам абясцэніўшымся банкнотам рыгсдалераў быў уведзены папяровы рыгсбанкдалер = 1/2 срэбнага рыгсдалера. Чаканка срэбнага рыгсдалера аднавілася толькі ў 1820 годзе. У 1840-43 гадах пачалі чаканку новых срэбных манет: 1 рыгсбанкдалера і 1 рыгсдалера спецыес (з наміналам Species). У 1855 годзе чаканка рыгсдалера спецыес была спыненна, зараз усе манеты выпускалі з наміналам рыгсдалер (срэбныя манеты 1 і 2 рыгсдалера).
Срэбныя рыгсдалеры выпускалі да ўводзін кроны ў 1873 годзе.
Далер у Нарвегіі У Нарвегіі, якая знаходзілася ў уніі з Даніяй, хадзілі дацкія манеты і банкноты. Пасля заключэння уніі са Швецыяй у 1816 годзе ў Нарвегіі пачалі выпускаць уласныя манеты спецыедалер = 120 скілінгаў. Выпускалі манеты 1/2 і 1 спецыедалер.
У 1875 годзе Нарвегія далучылася да Скандынаўскага манетнага саюза, і ў ёй была ўведзенна крона = 100 эрэ.
Уводзіны кроны У 1873 годзе ў Даніі і Швецыі, а ў 1875 у Нарвегіі была ўведзена новая грашовая адзінка: 1 крона = 1 шведскі рыксдалер = 1/2 дацкага рыгсдалера = 1/4 нарвежскага спецыедалера.
Талер у Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай
Талер у Расіі
Талер Марыі-Тэрэзіі
Талер у наш час У цяперашні час ні адна краіна не мае грашовай адзінкі пад назвай талер. Аднак у шматлікіх краінах грашовай адзінкай з’яўляецца долар, у тым ліку ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Ганконгу і шматлікіх іншых.
Да 2006 г. грашовая адзінка Славеніі звалася толар.
У сярэдзіне 90-х гадоў у Беларусі вялася актыўная дыскусія па ўводзінах уласнай грашовай адзінкі пад назвай талер.
Гл. таксама Беларускі талер Аўгустдор
Літаратура
Катэгорыя:Манеты Катэгорыя:Манеты Германіі Катэгорыя:Сярэдневяковыя манеты