Прудо́к (, Вараб’і — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета.

Вёска знаходзіцца каля ракі Прудніца (Копань), за 0,4 км на поўнач ад возера Жодзень. Каля паўночнай ускраіны вёскі працякае рака Свіна.

Гісторыя У другой палове XIX стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні, у складзе казённага маёнтка Мошнікі. У канцы XIX — пачатку XX ст. у складзе Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета. З 20.08.1924 г. вёска ў Іванаўскім (з 9.10.1929 г. Пралетарскім) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (з 20.02.1938 г. — Віцебскай вобласці). У 1930-х гг. у вёсцы створаны калгас «Чырвоны Прудок». У 1959 г. пасёлак Прудок (Вараб’і). З 1970 года ў складзе саўгаса «Іванаўка». З 2 верасня 1998 г. вёска Прудок у складзе Даўгапольскага сельсавета.

Насельніцтва 1905 год — 39 жыхароў, 3 двары. 1926 год — 33 жыхары, 6 двароў. 1959 год — 63 жыхары. 1970 год — 36 жыхароў. 1999 год — 4 жыхары. 2002 год — 1 жыхар, 1 двор. 2009 год — 2 жыхары. 2019 год — 5 жыхароў.

Славутасці Вайсковыя могілкі — .

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Даўгапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна