Арце́льны (, ) — пасёлак у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. За 4 км на паўднёвы ўсход ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 36 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На паўночным захадзе працякае ручай, у паўднёва-усходнім напрамку — лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Віцебск — Невель.
Гісторыя Склаўся на базе былога пасёлка цаглянага завода «Новая Зара». У 1970 годзе ў Першамайскім сельсавеце, у калгасе Маякоўскага.
Да 4 сакавіка 1960 года пасёлак уваходзіў у склад Болецкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі райагракамбінат».
Насельніцтва 57 жыхароў (1970) 10 гаспадарак, 10 жыхароў (2000) 8 двароў, 10 жыхароў (2004) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2008)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна