Халі́пы (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 57 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 92 км ад Віцебска, 4 км ад станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На поўдні і ўсходзе працякае ручай (прыток ракі Ловаць). На захадзе і паўночным усходзе ляжаць лясныя масівы. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Лугаўскія, Газьба і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.

Гісторыя У другой палове 18 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Полацкай губерні. У 1785 годзе ўласнасць памешчыка, тайнага саветніка Я. Булгакава (перададзена яму з Усвяцкага староства пасля 1772 года). З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска, у Езярышчанскім старостве, у маёнтку Чурылава князя Мікалая Шчарбатава. У 1841 годзе адносілася да Дубакрайскага царкоўнага прыхода. У 1846 годзе вёска ў фальварку Нікаполь маёнтка Чурылава. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Дубакрайскай воласці Гарадоцкага павета, адносілася да Вузкаўскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе 251 дзесяціна зямлі. У 1920 годзе працавала школа 1-й ступені (у 1925 годзе 30 вучняў). З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У 1933 годзе працаваў калгас «Бальшавік», мелася кузня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую Сусветную вайну ў лютым 1942 года спалена гітлераўцамі, загінулі 3 жыхары, з фронту не вернуліся 19 аднавяскоўцаў. У 1970 годзе ў складзе калгаса «Запаветы Ільіча». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Газьбенскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсавета.

Насельніцтва 2 двары, 19 рэвізскіх душ (1785) 117 рэвізскіх душ (1839) 19 двароў, 111 рэвізскіх душ (1841) 15 двароў, 120 рэвізскіх душ (1846) 37 двароў, 239 жыхароў (1905) 48 двароў, 265 жыхароў (1920) 50 двароў, 287 жыхароў (1926) 30 двароў, 98 жыхароў (1940) 74 жыхары (1970) 11 гаспадарак, 17 жыхароў (2000) 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна