Дзе́ркаўшчына (, ) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Карабоўскага сельсавета.
Гісторыя У 1663 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 2.
У 1806 годзе належала Бухавецкаму. У 1866 годзе ў вёсцы было 26 двароў, 196 жыхароў каталіцкага веравызнання, у фальварку — 56 жыхароў.
У 1940—1958 гадах была цэнтрам Дзеркаўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3..
СМІ У 2000—2001 гадах выходзіла газета «Рэха Дзеркаўшчыны», заснавальнікам якой быў Зміцер Курцэвіч. Выйшла 10 нумароўКурцэвіч Дзмітры Бярнардавіч // Півавар, М. В. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст.: біябібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 179.. Выданне асвятляла вясковыя праблемы.
Інфраструктура Працуюць Дзеркаўшчынскі дзіцячы сад — базавая школа, цэнтр культуры, крамы, ФАП, пошта.
Славутасці Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (першая палова ХІХ стагоддзя) — Сядзіба Дамейкі Царква вялікамучаніка лекара Панцеляймона Каталіцкія могілкі Помнік Вялікай Айчыннай вайны
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Карабоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна