Задаро́жжа (, ) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пліскага сельсавета.

Гісторыя Паселішча магло быць заснаванае ў XV стагоддзі ў часы Казіміра Ягелончыка (1440-1492).

У 1524 годзе згадваюцца люди задорожане Паршчак, Федка Сарочыніч, Загавалы, Клімовічы, Сухарукавічы, якія прадаставілі Жыгімонту Старому лісты Казіміра Ягелончыка, які вызваліў іх ад павіннасцяў і загадаў служыць нароўні з полацкімі мяшчанамі.

Задарожжа згадваецца ў Полацкай рэвізіі ў 1552 годзе.

У 1594 годзе збудаваны першы касцёл. У 1601 годзе Жыгімонт ІІІ Ваза па просьбе войскага полацкага Пятра Арахоўскага пацвердзіў фундуш святыні.

Да 15 кастрычніка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Драбаўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31..

Славутасць Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пліскі сельсавет (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна