Заву́лак Ру́скі (, ) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Псуеўскага сельсавета.

Гісторыя Вёска ўзнікае пасля аб’яднання вёскі Завулак і фальварку Завулак Літоўскі, якія складаюць паўднёвую і паўночную частку сучаснай вёскі. Вёска Завулак Вядома з канца XVIII ст. у складзе Дзісенскага павета Віленскай губерні Расійскай імпэрыі.

У 1921–1945 гадах фальварак у Польшчы.

Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва 1921 г. тут пражывала 134 чалавекі, 43 былі рымска-каталіцкімі і 91 праваслаўным веравызнаннем. Пры гэтым 3 жыхары заявілі пра польскую і 131 беларускую нацыянальнасць. Тут было 19 жылых будынкаў. У 1931 годзе ў 25 дамах пражывала 149 чалавек.

Вернікі належалі да рыма-каталіцкай парафіі ў Празароках і праваслаўнай парафіі ў Псуі.

Фальварак Завулак Літоўскі Фальварак вядомы з канца XVIII ст. у складзе Дзісенскага павета Віленскай губерні Расійскай імпэрыі.

У 1921–1945 гадах фальварак у Польшчы.

Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва 1921 г. тут пражывала 87 чалавек, 84 былі рымска-каталіцкімі і 3 праваслаўнымі. Пры гэтым 11 жыхароў дэкляравалі польскую, 14 — беларускую і 62 — літоўскую нацыянальнасьць. Тут было 11 жылых будынкаў. У 1931 годзе ў 13 дамах жыў 71 чалавек.

Аб’яднаная Да 24 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Зябкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Псуеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна