Шо́. Сустракаецца таксама варыянт Сшо́ () — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Псуеўскага сельсавета.
Гісторыя Да 24 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Зябкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5..
Славутасці Курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча
Цікавыя факты У вёсцы Шо жыў Уладзімір Паўлавіч Забела (1928 г.н.) - дудар і арганізатар традыцыйных, народных святаў«Дудары Глыбоцкага краю» В. Воранаў. Ваколіцы возера Шо вядомыя сваёй багатай дударскай традыцыяй. Апрача Уладзіміра Забелы з акалічных вёсак паходзяць іншыя дудары - Адам Шульга (Палевачы) і Пётр Бурэц (вёскі Асінаўка). З неіснуючай вёскі Верацеі, непадалёк вёскі Шо выводзіцца "Глыбоцкая дуда", вядомая як найстарэйшая, захаваная беларуская дуда.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Псуеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна