Томаш Росіцкі (; нар. ) — чэшскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборнаую Чэхіі (2000—2016).

Гуляў на пазіцыі атакуючага цэнтральнага паўабаронцы, адрозніваўся вялікім аб’ёмам выконваемай працы і выдатным пачуццём паса.

Кар’ера Клубная Выхаванец футбольнай школы пражскай «Спарты» — пачаў займацца ў камандзе ў 1988 годзе, прафесійна стаў гуляць з 1998 года. За «Арсенал» гуляў з лета 2006 года. Перайшоў з «Барусіі», за якую выступаў з 2001 па 2006 год.

У сезоне 2015/16 выпаў з асноўнага складу і правёў на полі ўсяго 20 хвілін. Па заканчэнні сезону ў маі 2016 года пакінуў «Арсенал». 30 жніўня 2016 года падпісаў кантракт са «Спартай»Росицки подписал 2-летний контракт с пражской «Спартой». У першым жа матчы за «Спарту» (10 верасня 2016 года супраць «Млада Болеслаў») атрымаў траўму і выбыў да канца сезону 2016/17. Вярнуўся на поле ў верасні 2017 года. У снежні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыТомаш Росицки объявил о завершении карьеры.

Міжнародная Ігрок зборнай Чэхіі, за якую дэбютаваў у 2000 годзе, гуляў на чэмпіянатах Еўропы 2000, 2004, 2012 і 2016, а таксама на чэмпіянаце свету 2006.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд