ALF TV Game (таксама вядомая як «Эльф») — беларуская гульнявая прыстаўка на аснове клона хатняга камп’ютара ZX Spectrum 48K. Распрацавана брэсцкім СКБ «Запад» і выраблялася заводам «Цветотрон» (Брэст) на пачатку 1990-х гадоў.

Тэхнічныя асаблівасці

Збудавана на БМК Т34ВГ1. АЗП на дзвюх рэдкіх мікрасхемах ЭКР565РУ11, якія маюць арганізацыю 65536×4, ПЗУ 27256 (КР573РФ8) альбо 27c010 (128 КБ) з убудаванымі гульнямі. Два раздымы для падлучэння джойстыкаў, выхад RGB, ВЧ-мадулятар.

Блок сілкавання вонкавы, выдае нестабілізаване сталае напружанне каля 14 В. Патрэбныя для сілкавання прыстаўкі напружанні 5В і 12В атрымліваюцца ужываннем стабілізатараў унутры самой прыстаўкі.

Джойстык прамавугольны, с крыжавінай і дзвюма кнопкамі, нагадвае джойстыик ад «NES».

ПЗП прыстаўкі змяшчае ў адной старонцы меню, у другой старонцы — звычайны Sinclair BASIC.

Пры запуску приыстаўка выводзіць на экран спіс гульняў, запісаных у картрыджы. Без картрыджу выводзіць пусты спіс.

Картрыджы ўяўляюць сабой плату з мікрасхемамі ПЗП і дэшыфратарам старонак (зварот да картрыджа ідзе праз старонкі памерам 16К). Аб'ём ПЗП у розных картрыджах розны — 128К, 256К.

Гульні Гульні ўзятыя з арыгінальнага ZX Spectrum, русіфікаваны і перапрацаваны (дадано апісанне, зменена меню, кіраванне)Игры для игровой приставки «Эльф».

Убудаваныя Пры наяўнасці на самой прыстаўцы ПЗП аб'ёмам 128 КБ, у яго змяшчалася тры гульні: «Верталёт» (Airwolf II) «Ратаўнік» (Tujad) «Гонкі» (Enduro)

Картрыдж «Эльф-1» «Більярд» (Video Pool) «Буран» (Jetpac) «Повар» (Cookie) «Зоркалёт» (Zynaps) «Тэніс» (Batty) «Лансэлот» (Sir Lancelot) «Лабірынт» (Pentagram) «Сігма» (Sigma 7) «Палісмэн» (Jail Break) Тэст экрану

Картрыдж «Эльф-2» «Агент Х2» (Agent X II) «Андроід» (Alien 8) «Каменяпад» (Boulder Dash) «Чыжык-Пыжык» (Nifty Lifty)

Картрыдж «Эльф-3» «Мотараллі» (Enduro Racer) «Коля сапёр» (Bomb Jack) «Робін у лесе» (Robin of the Wood) «Кіберноід» (Cybernoid II: The Revenge) «Гульня на лёдзе» (Xeno) «Барбарыан» (Barbarian)

Спасылкі Приставка «Эльф» на zxbyte.ru — схемы прыстаўкі і картрыджаў да яе, прашыўкі ПЗП прыстаўкі і картрыджаў, фотаграфіі, скрыншоты гульняў. ALF TV Game на SpeccyWiki Эмулятор Emu на сайте «Башкирия-2М» — Тут можна сцягнуць эмулятар прыстаўкі (звярніце увагу, што дадаткі для эмуляцыі «Эльфа» трэба цягнуць асобна ад самога эмулятара).

Катэгорыя:Камп'ютары сямейства ZX Spectrum