Валкала́та. Сустракаецца таксама варыянт Ваўкала́та, ж.. Ваўкала́ты, мн. (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валкалацкага сельсавета.
За 22 км на захад ад горада Докшыцы, за 219 км ад Віцебска, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янава.
Назва Паводле К. Бугі, назва таго ж утварэння, што і літоўскія назвы Pušalotas, Liepalotai, якія ад pušis «сасна», liepa «ліпа» і перадаюць значэнне зборнага назоўніка ("сасоннік", "ліпняк"). Назву ён аднаўляў як Vilkalotas і звязваў з літоўскім vilkas «воўк»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. C. 161.K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1958. C. 547..
Паводле географа Вадзіма Жучкевіча, назва вёскі Валкалата (Ваўкалата, Валкалаты) паходзіць ад ваўкалаты — паляўнічыя на ваўкоў, арганізатары аблаў, аблатаць ваўкоў — абкласці, абкружыць, перахітрыцьВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 56.. Аднак, акадэмічныя і дыялектычныя слоўнікі беларускай мовы даюць «аблатаць» толькі ў іншым значэнні — «наладзіць адзенне, накладваючы латкі». Хіба ў польскай мове існуе выраз obłatać boki (skórę) — палічыць рэбры, пабіцьD. Hessen, R. Stypuła. Wielki słownik polsko-rosyjski. A-Ó. Warszawa, 2001. S. 565..
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1522 годзе як частка маёнтка Альжбеты Багданаўны, удавы Мікалая Радзівіла, які, паводле дакумента, атрымаў Ваўкалаты ад вялікага князя Аляксандра, то бок не пазней за 1506 годArchiwum Głowne Akt Dawnych. Zespół 354 (Archiwum Radziwiłłów), seria 23, jednostka t.169 p.1, k. 2-4. .
Праз шлюб дачкі Мікалая Радзівіла, Алены, ваўкалацкія ўладанні трапілі ва ўласнасць Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча-Слуцкага, які памёр у 1542 годзе. У 1558 годзе быў зацверджаны падзел маёнтка Валкалаты паміж трыма дзецьмі Юрыя Сямёнавіча, у выніку двор і мястэчка Валкалата сталі ўласнасцю Юрыя Юр’евіча Алелькавіча-Слуцкага. Падчас падзелу ад ваўкалацкіх уладанняў былі адлучаныя Сітцы, Вешняе, Праходы, Старое Сяло, Заўлічы і ГарадзішчаLietuvos Metryka. Knyga Nr. 37. Vilnius, 2011. — старонкі 192—193..
У XVII стагоддзі Валкалата была ва ўладанні Долмат-Ісайкоўскіх, пазней — Бжастоўскіх.
У XVII стагоддзі мястэчка ў Ашмянскім павеце. У 1793 годзе ў Докшыцкім павеце, з 1802 года ў Вілейскім павеце Расійскай імперыі. З 1861 года — цэнтр воласці.
У 1921—1939 гадах Валкалата ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1940 года цэнтр сельсавета ў Дунілавіцкім, з 1960 года — у Глыбоцкім, з 1962 года — у Пастаўскім раёнах. З 1966 года Валкалата ў Докшыцкім раёне.
Насельніцтва 1886 год — 246 жыхароў. 1970 год — 374 жыхары. 1995 год — 404 жыхары, 160 двароў.
Славутасці Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (XVIII стагоддзе) — Карчма Валаклацкая сядзіба Капліца-надмагілле на могілках балота Сэрвач і рака Сэрвач
Памятныя месцы
Польскія вайсковыя могілкі
Вядомыя асобы Эміль Вікенцьевіч Наско (нар. 1944) — беларускі кампазітар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Валкалацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства