Анто́ны. Сустракаецца таксама варыянт Да́калькі (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета.
Геаграфія На заходняй ускраіне вёскі, у кіламетры на паўднёвы ўсход ад г. Докшыцы знаходзіцца найвышэйшы пункт Докшыцкага ўзвышша. Абсалютная вышыня яго складае 222,9 м над узроўнем мора. Вяршыня назвы не мае, пазначана металічным трыянгулятарам.
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Докшыцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Да 29 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Янкоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971)..
Паралельна з афіцыйнай назвай, зафіксавана паралельная назва Дакалькі.
Насельніцтва 1921 год — 64 жыхары, 11 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 21.. 1931 год — 63 жыхары, 12 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 15.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Докшыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна