Вашу́нава (, ) — вёска (раней засценак) у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Параф’янаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Параф’янава Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
9 ліпеня 1994 года ТБМ Віленскага краю зладзіла ў Вашунава свята, прысвечанае Міжнароднаму году сям’і. Падчас святкавання грамадскім дзеячом Юрыем Гілем адкрыты гістарычна-этнаграфічны музей «Засьцянковая хатка».
Музей «Засьцянковая хатка» дэ-факта не існуе з 2009 года (пасля смерці Юрыя Гіля, заснавальніка музея).
Насельніцтва 1921 год — 15 жыхароў, 1 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 32.. 1931 год — 20 жыхароў, 3 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 22.
Вядомыя асобы Юрый Пятровіч Гіль (1942—2009) — беларускі грамадскі дзеяч.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Параф’янаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна